Вольга Манкевіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 снежня 1984
Дата затрымання: 22 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вольга Уладзіміраўна Манкевіч з Баранавічаў шмат год жыла ў Андоры. Пасля жніўня 2020 года пісала ў сацыяльных сетках пратэсныя каментары, час ад часу прыязджала ў Беларусь. Была затрымана 22 жніўня 2022 года на вакзале па вяртанні ў краіну.
21 верасня стала вядома, што Вольга Манкевіч была вызвалена з СІЗА і з'ехала з Беларусі.