Вольга Маліноўская

Дата нараджэння: 19 жніўня 1987

Дата затрымання: 23 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шоцік Таццяна

У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка 2022 года асудзілі палітзняволеную Вікторую Ганчарову і Вольгу Віктараўну Маліноўскую. Іх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік. Вікторыі яна прызначыла 2 гады «хатняй хіміі», а Вользе — 1,5 гады «хатняй хіміі». Жанчыны былі вызваленыя ў залі суда.

Пад вартай яны ўтрымліваліся пяць месяцаў. Іх затрымалі 22 лістапада 2021 году за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Затрыманне адбылося наўпрост на працы — у краме бытавой хіміі «Остров чистоты» ў Лошыцы.

Увечары Вольгу адпусцілі, а Вікторыю адразу змясцілі ў ізалятар. Але на наступны дзень была затрыманая і Вольга. Іх змясцілі пад варту да суда.

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»