Вікторыя Ганчарова
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 6 сакавіка 1995
Дата затрымання: 22 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шоцік Таццяна
Іншыя пазнакі: Адзінокія бацькі
Справы: Пратэсты Мінск
Вікторыя Уладзіміраўна Ганчарова была затрымана 22 лістапада 2021 года на працоўным месцы ў краме "Остров чистоты".
Паводле папярэдняй інфармацыі, Вікторыю ідэнтыфікавалі па фота са СМІ з акцыі 20 верасня мінулага году, дзе пратэстоўцы стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу.
Вікторыі прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
"Вікторыя – душа кампаніі, вельмі таварыская і абаяльная. Яна ніколі не хавала і мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, з'язджаць са сваёй краіны прынцыпова не хацела. Віка вельмі добрая арганізатарка, да кожнага чалавека можа знайсці падыход, вельмі ўважлівая, можа прыдумаць падарунак для кожнага чалавека індывідуальна, смелая і актыўная.
Яна піша вельмі прыгожыя вершы, любіць спяваць і коцікаў. Віка, можна сказаць, фанатка кніг пра Гары Потэра", – распавядаюць пра палітзняволеную блізкія.
У Вікторыі ёсць маленькая дачка, якая ў 2021 годзе пайшла ў першы клас. Да затрымання яна выхоўвала яе адна. Цяпер дзяўчынка з бабуляй.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка 2022 года адбыўся суд. Вікторыю Ганчарову абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: акрамя арт. 342, таксама і па арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Суддзя Таццяна Шоцік прызнала Вікторыю вінаватай і прызначыла ёй 2 гады «хатняй хіміі». Дзяўчына была вызваленая ў зале суда.