Вольга Мацко
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 10 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 18 верасня 2023
Суддзя: Падалянец Арцём
Вольга Мікалаеўна Мацко спачатку была асуджаная паводле адміністрацыйнага артыкула за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць", пасля гэтага на яе была заведзена крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Пасля арышту была змешчана ў СІЗА-6, дзе адбывала пакаранне пасля - невядома.
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 18 ліпеня 2023 г. пакараў Вольгу арыштам на тры месяцы паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
11 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У верасні 2023 г. выйшла на волю.
Жыхарку Баранавічаў пакаралі арыштам за абразу Аляксандра Лукашэнкі