Вольга Крайко

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 18 лютага 1960

Дата затрымання: 15 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емяльянчанка Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Вольга Уладзіміраўна Крайко — маці музыкантаў гурта Litesound, палітзняволеных Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных.

У кастрычніку 2022-га затрымалі ўсю сям'ю Каракіных: братоў-музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра, іх маці Вольгу і бацьку Юрыя. Раней паведамлялася толькі пра затрыманне братоў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, падчас ператрусу сілавікі разграмілі дом сям'і.

На ўсіх затрыманых завялі крымінальныя справы паводле арт. 342 КК (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У іх знайшлі сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго з мірных нядзельных маршаў 2020-га.

У ІЧУ ў Юрыя Каракіна здарыўся інсульт, мужчыну адпусцілі дадому. Астатнія члены сям'і ўтрымліваліся ў СІЗА на Валадарскага.

Вядома, што сям'ю Каракіных таксама абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Разгляд справы адбыўся 10 сакавіка 2023 г. у судзе Савецкага раёна Мінска. Вольгу асудзілі да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

7 ліпеня 2023 г. МУС унесла палітвязынку ў "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»