Уладзімір Каракін
Дата нараджэння: 10 снежня 1989
Дата затрымання: 13 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Уладзімір Юр'евіч Каракін — музыка, удзельнік гурта Litesound, які прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні.
Уладзімір і яго брат Дзмітрый былі затрыманы 13 кастрычніка. Пасля братоў змясцілі ў СІЗА па абвінавачванні ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Пазней стала вядома, што разам з братамі былі затрыманыя і іх бацькі: у іх знайшлі сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго з мірных маршаў 2020-га. У ІЧУ ў Юрыя Каракіна адбыўся інсульт, цяпер мужчына дома.