Вольга Кавалёва
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 8 красавіка 1968
Дата затрымання: 17 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 лютага 2023
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 4
Вольга Анатольеўна Кавалёва была затрымана 17 сакавіка 2022 года за каментары ў інтэрнэце па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 364 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі), арт. 391 КК (Абраза суддзі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Паводле абвінавачання, яна пакінула абразлівыя каментары і выказала пагрозы на адрас 50 службовых асоб: суддзяў, пракурорскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, следчых органаў, членаў участковых выбарчых камісій.
У канцы верасня 2022 года ёй прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі.
На пачатку лютага 2023 г. палітзняволеную этапавалі з СІЗА-3 у гомельскую ПК № 4.