Вольга Ялцэвіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 25 чэрвеня 1989
Дата затрымання: 16 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 ліпеня 2023
Суддзя: Брэган Яўген
Пракурор: Кронда Ягор
Справы: Салідарнасць з палітвязнямі
Вольга Міхайлаўна Ялцэвіч была затрымана ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (фінансаванне групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Згодна з матэрыяламі следства Вольга Ялцэвіч сумесна з іншымі асобамі з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года нібыта аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў, аказанне іншай матэрыяльнай дапамогі ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама зрабіла пералік сродкаў у кошт пакрыцця шкоды, нанесенай дзяржаве супрацьпраўнымі дзеяннямі.
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 15 ліпеня 2022 г. суддзя Яўген Брэган прызнаў Ялцэвіч вінаватай і пакараў яе пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
На пачатку кастрычніка Вольгу этапавалі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6, а 21 кастрычніка — у ПК № 4.
МУС у лістападзе 2022 г. дадала палітзняволеную ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Былая палітзняволеная распавядала пра Вольгу:
"У брэсцкім СІЗА Воля некалькі разоў трымала галадоўку ў пратэст супраць цяжкіх умоў. За гэта яна трапляла ў карцар. А потым яе наогул у падвальнае памяшканне пасадзілі. Яно выглядала як камера, але фактычна гэта быў падвал. Воля правяла ў ім каля 50 сутак. Умовы там жудасныя: толькі халодная вада, вельмі волка. Там нават печыва або вафлі немагчыма было есці, бо ўсе прадукты адразу ж рабіліся вільготнымі. Праз гэта ў Вольгі вельмі пагоршылася здароўе. Цяпер яна ў гомельскай калоніі і яна трымаецца. Я была ўражаная стойкасцю Волі".
21 ліпеня 2023 года Ялцэвіч выйшла на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін. У зняволенні яна адбыла 1 год, 7 месяцаў і 5 дзён.
За дапамогу рэпрэсаваным да двух гадоў калоніі асудзілі Вольгу Ялцэвіч
За фінансаванне пратэснай дзейнасці ў Брэсце будуць судзіць палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч