Вольга Гладкая
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 чэрвеня 1976
Дата затрымання: 27 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Целіца Лідзія
Групы: Дзяржслужачыя
Справы: Пратэсты Мінск
Вольга Вячаславаўна Гладкая — экс-мэнэджарка канала "Беларусь 2". У офісе яна вяла афіцыйнае справаводства, адсочвала выкананне дамоваў і г. д. Яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспрычыннага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе страйку далучыліся і многія супрацоўнікі БТ.
Паводле наяўных звестак, 7 сакавіка 2023 года адбыўся першы допыт Вольгі, а яшчэ праз два дні ёй прад'явілі абвінавачанне на падставе «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Вольга ўтрымлівалася ў СТ № 8.
2 траўня 2023 г. суддзя Маскоўскага раёна Мінска Лідзія Целіца прысудзіла палітзняволенай тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Жанчына была вызвалена з-пад варты ў зале суда.
У Мінску асудзілі па "народным" артыкуле экс-менеджарку канала "Беларусь 2" Вольгу Гладкую
2 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Вользе Гладкай прысудзілі тры гады "хатняй хіміі".