Вольга Філатчанкава
выкладчыца БДУІР
Дата нараджэння: 6 красавіка 1979
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Вольга Аляксееўна Філатчанкава – выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, асістэнтка кафедры ПЗІТ. Удзельніца відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, брала ўдзел у забастоўцы.
Была затрымана 12 лістапада, у гэты ж дзень у яе дома быў праведзены вобшук.
Вользе прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.
![]()
Знялася ў відэазвароце супраць гвалту і страйкавала. Што вядома пра палітзняволеную выкладчыцу БДУІР
Сімвалічная "хросная" у межах кампаніі #WeStandByYou – дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Селін Відмер:
“Жанчыны адыгрываюць вядучую ролю ў пратэстах у Беларусі. У мірных акцыях пратэсту ўдзельнічала і выкладчыца Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вольга Філатчанкава. Яе затрымалі пасля таго, як яна знялася ў відэазвароце супраць гвалту і ўзяла ўдзел у страйку. Наша глыбокая салідарнасць з ёй і з усімі жанчынамі і мужчынамі, якія змагаюцца за правы чалавека, дэмакратыю і свабоду ў Беларусі. За вызваленне ўсіх палітвязняў і канстытуцыйныя рэформы ў Беларусі!”