Вольга Цыбульская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 15 красавіка 1980
Дата затрымання: 10 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 лістапада 2022
Дата вызвалення: 26 сакавіка 2024
Суддзя: Шылько Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Вольга Іосіфаўна Цыбульская была змешчана пад варту ў СІЗА на Валадарскага 10 лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы па двух артыкулах: арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Пазней Вользе скасавалі абвінавачванне паводле арт. 342, але дадалі ч. 2 арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы).
15 верасня 2022 г. яе ўнеслі ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
У Мінскім гарадскім судзе 17 кастрычніка 2022 г. пачаўся разгляд справы палітзняволенай. На пачатку лістапада ёй прысудзілі два з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вольга адбывала пакаранне ў гомельскай ПК № 4.
Выйшла на волю 26 сакавіка 2024 г.