Вячаслаў Уласевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 траўня 2000

Дата затрымання: 20 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 9 чэрвеня 2022

Суддзя: Раманюк Вольга

Пракурор: Пасемка Святлана

Вячаслаў Юр'евіч Уласевіч Баранавіцкім судом прызнаны вінаватым па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (Знявага дзяржаўнага сцяга). Яго прысудзілі да года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі".

Яго прызналі вінаватым у тым, што 3 красавіка 2021 года каля 5.25 раніцы ён у стане алкагольнага ап'янення зняў сцяг з будынка па вуліцы Леніна. Пасля ён пранёс яго некаторую адлегласць і кінуў на зямлю, праз што дрэўка зламалася на тры часткі і пашкодзілася палотнішча.

З чэрвеня 2021 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе № 49.

Вячаслаў цалкам адбыў тэрмін і 9 чэрвеня 2022 г. выйшаў на волю.

Баранавічы: год "хіміі" — за "здзек" над сцягам. Шкода склала 2 рубля 44 капейкі

31 траўня суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна вынес прысуд 21-гадоваму Вячаславу Уласевічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову — "хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»