Вячаслаў Папоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 траўня 1994
Дата затрымання: 10 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 ліпеня 2021
Дата вызвалення: 19 сакавіка 2023
Суддзя: Шут Юлія
Пракурор: Малікава Марыя Мікалаеўна
Справы: Пратэсты Мінск
Вячаслаў Мікалаевіч Папоў — жыхар Мінска, затрыманы 10 сакавіка 2021 года ў сябе дома. Дачакаўшыся, пакуль бацькі Вячаслава з’едуць, сілавікі ўзламалі дзверы ў кватэры, паклалі хлопца на падлогу і разбілі ўвесь твар. У кватэры быў праведзены ператрус, на які бацькоў не пусцілі.
Вячаславу прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па падзеях 9-10 жніўня ў Мінску. 10 ліпеня 2021 Вячаславу прызначылі тры гады "хіміі".
У ліпені 2021 пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 26, у канцы студзеня 2022 быў пераведзены ў ПУАТ № 24.
9 чэрвеня 2022 у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбыўся суд па замене рэжыму адбывання пакарання: суддзя Віталь Лабоцкі пастанавіў перавесці Вячаслава ў калонію на 9 месяцаў і 11 дзён.
Утрымліваўся ў гродзенскай Турме № 1, пасля быў этапаваны ў ПК № 22.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і ў сярэдзіне сакавіка 2023 г. выйшаў на волю.
Палітвязня Вячаслава Папова асудзілі на тры гады "хіміі" за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту