Вячаслаў Лютынскі
Былы палітвязень
Дата затрымання: 18 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Разумовіч Дзмітрый
Вячаслаў Лютынскі быў затрыманы за падпал дзяржаўнага сцяга Беларусі і абвінавачаны паводле арт. 370 КК (Здзек над дзяржаўнай сімволікай). Утрымліваўся ў СІЗА-2 да суда.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, у студзені 2022 года Вячаслаў і ягоны прыяцель Дзмітрый Матусевіч набылі ў краме дзяржаўны сувенірны сцяжок і на выхадзе спрабавалі яго спаліць. Гэта заўважыў ахоўнік крамы і выклікаў міліцыю.
У судзе Оршы і Аршанскага раёна 10 чэрвеня 2022 г. адбыўся разгляд справы. Суддзя Дзмітрый Разумовіч прызнаў Вячаслава вінаватым і прысудзіў яму два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Стала вядома, што Вячаслаў і Дзмітрый пакінулі Беларусь.