Вячаслаў Кобрын

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 снежня 1964

Дата затрымання: 11 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 красавіка 2023

Дата вызвалення: 28 траўня 2024

Суддзя: Скалковіч Марына

Пракурор: Крупеніч Павел

Вячаслаў Кобрын

Вячаслава Тарасавіча Кобрына асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Мужчына жанаты, захапляецца рыбалкай.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 сакавіка 2023 года суддзя Марына Скалковіч прызначыла Вячаславу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3700 рублёў.

Пра прысуд стала вядома з відэароліка на дзяржаўным тэлебачанні. У ім пракурор Павел Крупеніч паведаміў, што Вячаслаў да суда ўтрымліваўся пад вартай, а падчас працэсу цалкам прызнаў віну. Апеляцыю не падаваў, не бачыў у гэтым сэнсу. 

Адбываў пакаранне пасля СІЗА-7 (этапаваны 17.04.23, заехаў у калонію 27.04.23) у ПК № 1

Выйшаў на волю 28 траўня 2024 г. 

58-гадовага мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі па двух дыфамацыйных артыкулах

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 сакавіка 2023 года асудзілі Вячаслава Кобрына паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»