Вячаслаў Караткевіч
настаўнік англійскай мовы
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 снежня 1964
Дата затрымання: 30 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 23 снежня 2022
Суддзя: Цыбульскі Валерый
Групы: Выкладчыкі
Вячаслаў Мікалаевіч Караткевіч — жыхар Свіслачы Гродзенскай вобласці, настаўнік англійскай мовы Свіслацкай сярэдняй школы №2.
Вячаслава абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку — крымінальная справа была ўзбуджана па ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу.
Яшчэ 20 жніўня 2020 году кіраўніцтва Свіслацкага выканкаму арганізавала сустрэчу з народам, на якую і вырашыў схадзіць Вячаслаў Караткевіч. Гэтае ж кіраўніцтва і звінаваціла яго ў тым, што настаўнік зрабіў на той сустрэчы паклёп на Лукашэнку.
30 чэрвеня 2021 суд Свіслацкага раёна прысудзіў Караткевічу год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда.
Знаходзіўся ў СІЗА-6, для адбывання тэрміну быў накіраваны ў ПК № 15.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 23 снежня 2022 г. выйшаў на волю.
Яшчэ адзін прысуд за паклёп на Лукашэнку