Вячаслаў Арэстаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 траўня 1995

Дата затрымання: 24 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Волк Аляксандр

Справы: Пратэсты Мінск

Вячаслаў Мікалаевіч Арэстаў — спецыяліст па абслугоўванні карпаратыўных кліентаў у банку. Ён быў затрыманы ў траўні 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

На пачатку чэрвеня 2022 г. Вячаслава перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА-1.

У верасні адбыўся разгляд справы. Вячаслаў на судзе віну прызнаў і пацвердзіў, што публічна выкрыкваў лозунгі, а таксама блакаваў рух транспарту, бо разам з іншымі людзьмі выходзіў на палосы руху праезнай часткі. Паводле хлопца, ён зрабіў гэта "паддаўшыся ўплыву заклікаў, якія змяшчаюцца на розных сайтах, каналах у інтэрнэце".

23 верасня 2022 г. суддзя Савецкага раёна Аляксандр Волк прызначыў палітвязню тры гады "хатняй хіміі". Вячаслава вызвалілі ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»