Віталь Каваленка

Дата нараджэння: 23 траўня 1972

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Малашэнка Вольга

Пракурор: Бізюк Раман

Віталь Каваленка ў судзе патлумачыў, што раніцай знаходзіўся дома з сям'ёй, калі пачуў з калідора крык жонкі: "Віталь, дапамажы!” Ён выбег, убачыў, што сын знаходзіцца ў калідоры перад дзвярыма, плача і крычыць: "Тата!", а жонка была ў тамбуры і крычала, што трэба зачыніць уваходныя дзверы. Віталь убачыў не менш чатырох мужчын у спартовых касцюмах, масках, быў у шокавым стане ад таго, што адбываецца і думаў, што ў ягоную кватэру ломяцца бандыты або алкаголікі: ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было. Хтосьці трымаў дзверы за ручку, некаторы час яе перацягвалі паміж сабой Віталь і невядомыя, пакуль абвінавачаны не пачуў крык: "Рука! Пальцы!”. Тады Каваленка прыадпусціў дзверы, пасля чаго яна ўжо лёгка зачынілася. Да гэтага выкрыку абвінавачаны чуў з-за дзвярэй толькі лаянку ад тых, хто ламіўся ў яго кватэру, ніхто не прадстаўляўся і не казаў, што з міліцыі. Віталь не бачыў рук і пальцаў, не адчуваў, што мог зламаць іх дзвярыма, але дапускаў, што такое магло мець месца.

Каваленка адзначыў, што, калі б ведаў адразу, што гэта міліцыянты, то такая сітуацыя наогул не адбылася б. У яго ніколі не было праблем з міліцыяй, не было прычын баяцца супрацоўнікаў.

У выніку суддзя прызнала Віталя Каваленку вінаватым і пакарала яго трыма гадамі "хіміі", а таксама пастанавіла спагнаць з яго на карысць пацярпелага 3000 рублёў кампенсацыі.

Мінчука асудзілі на тры гады "хіміі" за зламаныя пальцы міліцыянту, калі той ламіўся ў кватэру з вобшукам

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 7 верасня вынеслі прысуд Віталю Каваленку, якога вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

 У вымушанай эміграцыі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»