Віталь Жук
Дата нараджэння: 27 лютага 1985
Дата затрымання: 16 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 снежня 2022

Віталь Васільевіч Жук — жыхар Кобрына, асуджаны на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за каментар пра Лукашэнку, які следства палічыла абразлівым. Віталя Жука абвінавацілі па арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта).
З зімы 2021 года Жук знаходзіўся ў ЛПП.
На пачатку снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Віталя з СІЗА-6 у ПК №2.
23 лютага 2022 прайшоў чарговы ператрус у сям'і Маргарыты Касабуцкай, жонкі Віталя. Па розных падставах сілавікі прыходзілі да Маргарыты ўжо некалькі разоў. У перадапошні раз гэта было 18 лютага 2022 года. Тады правялі ператрус, але нічога не забралі. Падчас ператрусу 23 лютага стала зразумела, што жанчыну таксама падазраюць у абразе Лукашэнкі за фразу "Лукашэнка — нелегітымны прэзідэнт". Гэтым разам на ператрус сілавікі прыйшлі разам з органамі апекі, але забраць дзяцей не ўдалося, бо іх да сябе ўзяла бабуля. Саму Маргарыту не затрымалі. Паводле дадзеных брэсцкай "Вясны", цяпер жанчына ў бяспецы.
Палітзняволенага ў чэрвені 2022 г. двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар: першы раз — на 5 сутак, адразу пасля выхаду яго перавялі ў новы атрад да "злосных парушальнікаў рэжыму". Праз некалькі дзён Віталя змясцілі ў ШІЗА тэрмінам на 10 сутак. У ліпені стала вядома, што палітвязня перавялі на пяць месяцаў (то бок да канца тэрміну) у памяшканне камернага тыпу.
Віталь цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня 2022 г. выйшаў на волю з бабруйскай калоніі № 2.
![]()
"Адміністрацыя калоніі ламае тое, што не змаглі зламаць у ІЧУ ці СІЗА", — вялікае інтэрв'ю з экс-палітвязнем бабруйскай калоніі