Віталь Пупін
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клімчук Марына
Групы: Дзяржслужачыя, Сілавікі
Справы: Пратэсты Мінск
У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 снежня 2023 года асудзілі Віталя Іосіфавіча Пупіна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла супрацоўніку мытні два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Вядома, што да суда Віталь утрымліваўся ў СІЗА.
Супрацоўніка мытні асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы адзінства