Віталь Прынеслік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 студзеня 1992
Дата затрымання: 21 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Святары і вернікі
Віталь Аляксандравіч Прынеслік быў затрыманы разам з жонкай напрыканцы лютага 2023 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Жонку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, Віталя пакінулі пад вартай.
Віталь — евангельскі вернік, прыхаджанін царквы «Слова жыцця».
Суд над Віталём і ягонай жонкай Лізаветай распачаўся 29 траўня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня 30 траўня прызнала Віталя і Лізавету вінаватымі і прызначыла ім па два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Віталя вызвалілі ў зале суда.
23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
21 жніўня 2024 года ў судзе Мінскага раёна прымуць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Суддзя Шаўцоў Віктар Герасімовіч.