Лізавета Прынеслік

Дата нараджэння: 21 верасня 1997

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя, Шаўцоў Віктар

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Святары і вернікі

Прынеслік Лізавета Андрэеўна была затрымана разам з мужам напрыканцы лютага 2023 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, Віталя пакінулі пад вартай. 

Суд над Віталём і ягонай жонкай Лізаветай распачаўся 29 траўня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня 30 траўня прызнала Віталя і Лізавету вінаватымі і прызначыла ім па два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). 

23 чэрвеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

21 жніўня 2024 года ў судзе Мінскага раёна прымалася рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Суддзя Шаўцоў Віктар Герасімовіч.

У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»