Віталь Пацехін

Дата нараджэння: 21 сакавіка 1962

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
  • арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
  • ч. 2 арт. 290-5 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі

Вынік суда: 23 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Групы: Ваенныя

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды

Віталь Вітальевіч Пацехін — былы вайсковец. Менавіта яго назвалі выканаўцам атакі на базу АМАПа. Павел Кулажанка — былы баец АМАПа, які цяпер ваюе як добраахвотнік ва Украіне. Абодва маюць дачыненне да ініцыятывы "Супраціў", якую рэжым Лукашэнкі прызнаў тэрарыстычнай.

Кулажанку і Пацехіну выставілі абвінавачанні па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса: "акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай" (ч. 3 арт. 289 КК), "стварэнне і кіраванне тэраррыстычнай арганізацыяй" (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-4 КК), "змова з мэтай захопу ўлады" (ч. 1 арт. 357 КК), "незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" (ч. 2 арт. 295-3 КК), "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), "арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі" (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-5 КК).

На маёмасць Кулажэнкі і Пацехіна накладзены арышт агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.

У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня 2024 году быў вынесены завочны прысуд. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў ім 24 і 23 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) кожнаму. Апроч гэтага Пацехіна пазбаваілі воінскага звання "капітан у адстаўцы".

За атаку дрона на базу АМАПа двух вайскоўцаў завочна асудзілі да вялікіх тэрмінаў і штрафаў

У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня 2024 году быў вынесены завочны прысуд добраахвотніку ва Украіне Паўлу Кулажэнку і былому вайскоўцу Віталю Пацехіну.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»