Павел Кулажанка
Дата нараджэння: 5 студзеня 1984
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
- ч. 2 арт. 290-5 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі
Вынік суда: 24 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды
Групы: Сілавікі
Павел Аляксандравіч Кулажанка — былы баец АМАПа, які цяпер ваюе як добраахвотнік ва Украіне. Пацехін — былы вайсковец. Менавіта яго назвалі выканаўцам атакі на базу АМАПа. Абодва маюць дачыненне да ініцыятывы "Супраціў", якую рэжым Лукашэнкі прызнаў тэрарыстычнай.
Кулажанку і Пацехіну выставілі абвінавачанні па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса: "акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай" (ч. 3 арт. 289 КК), "стварэнне і кіраванне тэраррыстычнай арганізацыяй" (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-4 КК), "змова з мэтай захопу ўлады" (ч. 1 арт. 357 КК), "незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" (ч. 2 арт. 295-3 КК), "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), "арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі" (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-5 КК).
На маёмасць Кулажэнкі і Пацехіна накладзены арышт агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.
У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня 2024 году быў вынесены завочны прысуд. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў ім 24 і 23 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) кожнаму. Апроч гэтага Пацехіна пазбаваілі воінскага звання "капітан у адстаўцы".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За атаку дрона на базу АМАПа двух вайскоўцаў завочна асудзілі да вялікіх тэрмінаў і штрафаў
Супраць добраахвотніка Паўла Кулажэнкі распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна