Віталь Мацюш

Дата нараджэння: 5 жніўня 1970

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Віталя Мацюша разам з жонкай Наталляй Ганапольскай абвінавацілі ва ўдзеле ў жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Віталь Мацюш да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 кастрычніка 2022 года пастанавіў прызнаць мужа і жонку вінаватымі і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады кожнаму.

Віталя Мацюша вызвалілі ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе.

За жэст "вікторыя" і бел-чырвона-белыя стужкі на акцыі пратэсту ў Мінску вынеслі прысуд сямейнай пары

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мужа і жонкі Віталя Мацюша і Наталлі Ганапольскай, абвінавачаных ва ўдзеле ў жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»