Наталля Ганапольская

Дата нараджэння: 25 кастрычніка 1975

Дата затрымання: 26 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Наталлю Ганапольскую разам з мужам Віталем Мацюшем абвінавацілі ва ўдзеле ў жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Наталля Ганапольская знаходзілася на волі пад залогам.

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 кастрычніка 2022 года пастанавіў прызнаць мужа і жонку вінаватымі і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады кожнаму.

За жэст "вікторыя" і бел-чырвона-белыя стужкі на акцыі пратэсту ў Мінску вынеслі прысуд сямейнай пары

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мужа і жонкі Віталя Мацюша і Наталлі Ганапольскай, абвінавачаных ва ўдзеле ў жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»