Віталь Лойка
жыхар Салігорску
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 студзеня 1991
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 29 сакавіка 2023
Суддзя: Міснік Алена
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Віталь Віктаравіч Лойка — жыхар Салігорску, быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Віталь праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Спярша знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў жодзінскую Следчую турму № 8. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1.
20 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
У Мінскім абласным судзе 13 ліпеня 2022 г. палітвязня асудзілі да двух гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў (3 200 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынесла суддзя Алена Міснік.
На пачатку жніўня 2022 г. Віталя этапавалі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4. Ад 12 кастрычніка палітвязень адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17.
29 сакавіка 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
"Пора выносить мусор" — за такі каментар палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" да двух гадоў калоніі