Віталь Літвін

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 лістапада 1982

Дата затрымання: 6 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 5 снежня 2022

Суддзя: Каліна Святаслаў

Справы: Справа карагодаў

Віталь Пятровіч Літвін — фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Яму выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага 2021 г. вынес першыя прысуды па гэтай крымінальнай справе. Віталь Літвін атрымаў паўтара года з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 5 снежня 2022 г. выйшаў на волю з ПУАТ № 17.

У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну

У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. Пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек.

Прастой тралейбусаў склаў больш за 29 гадзін: другі працэс па "справе карагодаў" у Брэсце

У судзе Ленінскага раёна Брэста 27 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек, сярод якіх і палітзняволеная Марына Глазава, якая пасля двух месяцаў у СІЗА была пераведзена пад хатні арышт.

Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"

Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага вынес першыя прысуды па крымінальнай "справе карагодаў". Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей, колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні абвінавачаных — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Сёння суддзя Святаслаў Каліна асудзіў першую дзясятку — да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»