Віталь Каражан
Дата нараджэння: 29 красавіка 1987
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емельянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Каражан Віталь Анатольевіч 18 студзеня 2024 года быў асуджаны судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Разам з ім была асуджаная і Каражан Аксана Аляксандраўна.
Пасля затрымання на трое сутак суджэнцаў вызвалілі да суда пад залог, прычым Аксана унесла 5 500 рублёў, а Віталь – 11 100 рублёў.
Суд Савецкага раёна Мінска 18 студзеня 2024 года прызначыў абодвум пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчыкава.
16 лютага 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мужа і жонку Каражан асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту