Аксана Каражан

Дата нараджэння: 2 студзеня 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Каражан Аксана Аляксандраўна 18 студзеня 2024 года была асуджана судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Разам з ёй быў асуджаны і Каражан Віталь Анатольевіч

Пасля затрымання на трое сутак суджэнцаў вызвалілі да суда пад залог, прычым Аксана унесла 5 500 рублёў, а Віталь – 11 100 рублёў.

Суд прызначыў абодвум пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчыкава.

16 лютага 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мужа і жонку Каражан асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту

Суд Савецкага раёна Мінска 18 студзеня вынес прысуд Віталю і Аксане Каражанам, абвінаваціўшы іх па "народным", 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту восенню 2020 года. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчыкава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»