Віталь Чарнавусаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 жніўня 1990
Дата затрымання: 25 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Галаўкова Вера
Справы: Данаты, Салідарнасць з палітвязнямі
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Віталь Віктаравіч Чарнавусаў 8 снежня 2022 года асуджаны Мінскім гарадскім судом за данаты ў BYSOL па ч. 1 арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядала Вера Галаўкова. Вынік суда - 5 гадоў калоніі і штраф 16 тысяч рублёў.
32-гадовага жыхара Ліды затрымалі напрыканцы ліпеня 2022 года.
З красавіка 2023 года адбываў пакаранне ў ПК-1.
31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю 16 верасня 2024 года па памілаванні.
Віталь Чарнавусаў з Ліды за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных асуджаны на пяць год калоніі
Доўгі час праваабаронцы не валодалі інфармацыяй аб падрабязнасцях крымінальнай справы Віталя.