Віталь Астрэйка
Былы палітвязень
Дата затрымання: 21 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Дата вызвалення: 20 верасня 2024
Суддзя: Мурашка Кацярына, Манжос Арцём
Справы: Справа Зельцэра
Віталь Валянцінавіч Астрэйка быў затрыманы 29 верасня 2021 года разам з многімі іншымі людзьмі, якія пакідалі каментары ў сацыяльных сетках пра гібель Андрэя Зэльцэра і супрацоўніка КДБ.
У выніку яму прад'явілі абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў паклёпе на яго (ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэксу).
Разгляд справы палітвязня распачаўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 18 лістапада 2022 г. Праваабаронцы высвятляюць рашэнне, якое прыняла суддзя Кацярына Мурашка.
Віталь утрымліваўся ў СІЗА-1, пасля ў следчай турме № 8.
16 сакавіка 2023 г. у Мінскім раённым судзе Віталя зноў асудзілі, у гэты раз па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Вырак суддзі Арцёма Манжоса невядомы.
Па падліках выйшаў на волю восенню 2024 г.