Вікторыя Пракопава
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Скуратовіч Ала
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Вікторыя Сяргееўна Пракопава - намесніца галоўнага ўрача установы аховы здароўя.
Кірыла і Вікторыю Пракопавых абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 2 лістапада 2023 года пастанавіў прызначыць ім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў кожнаму. Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч.
Мужа і жонку са Смалявічаў пакаралі "хатняй хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе