Кірыл Пракопаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Скуратовіч Ала

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Мінск

Кірыл Ігаравіч Пракопаў - 31-гадовы індывідуальны прадпрымальнік.

Кірыла і Вікторыю Пракопавых абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 2 лістапада 2023 года пастанавіў прызначыць ім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў кожнаму. Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч.

Мужа і жонку са Смалявічаў пакаралі "хатняй хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд сямейнай пары са Смалявічаў Кірылу і Вікторыі Пракопавым, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»