Віктар Шаўра
асуджаны на 2 гады "хіміі"
Дата нараджэння: 4 чэрвеня 1997
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Віктар Шаура быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сына падазраюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса - "удзел у масавых беспарадках".
У кватэры Віктара прайшоў ператрус.
Утрымліваўся ў СІЗА-1 г. Віцебска. Затым яго адпусцілі пад падпіску.
21 студзеня суддзя Віталь Лапко з суда горада Наваполацка асудзіў Віктара Шаўру (разам з яшчэ адным падусдным па справе Віталём Шыцікавым) на два гады "хіміі" па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак).
Паводле абвінавачвання, "Віктар Шаўра разам з Віталём Шыцікавым і іншымі неўстаноўленымі асобамі вечарам 10 жніўня прынялі актыўны ўдзел ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак <...> разам з іншымі рухаліся па праезнай частцы вуліцы Маладзёжнай Наваполацка, ішлі наперадзе групы грамадзян, на забаронены сігнал светлафора, перакрывалі рух транспарту, гучна крычалі “Жыве Беларусь!”, “Ганьба”, “Позор”, “Уходи!”, пляскалі ў далоні, нецэнзурна лаяліся ў бок прадстаўнікоў праваахоўных органаў".
Храналогія судоў над Віктарам:
![]()
Наваполацк: судзяць “арганізатараў” групавых дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак
![]()
У Наваполацку працягваецца суд над актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх падзей
![]()
Па два гады "хіміі". У Наваполацку вынеслі прысуды за жнівеньскія пратэсты