Віталь Шыцікаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 красавіка 1997

Дата затрымання: 29 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 красавіка 2021

Суддзя: Лапко Віталь

Віталь Пятровіч Шыцікаў — жыхар Наваполацка, спярша асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

21 студзеня 2021 суддзя Віталь Лапко з суда горада Наваполацка асудзіў Віталя Шыцікава (разам з яшчэ адным падусдным па справе Віктарам Шаўрам) на два гады "хіміі" па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак).

Паводле абвінавачвання, "Віктар Шаўра разам з Віталём Шыцікавым і іншымі неўстаноўленымі асобамі вечарам 10 жніўня прынялі актыўны ўдзел ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак <...> разам з іншымі рухаліся па праезнай частцы вуліцы Маладзёжнай Наваполацка, ішлі наперадзе групы грамадзян, на забаронены сігнал светлафора, перакрывалі рух транспарту,  гучна крычалі “Жыве Беларусь!”, “Ганьба”, “Позор”, “Уходи!”, пляскалі ў далоні, нецэнзурна лаяліся ў бок прадстаўнікоў праваахоўных органаў".

29 красавіка 2021 прыбыў у прызначанае месца ПУАТ-26. Праз месяц стала вядома, што пракурор падаў апеляцыю на суд і запатрабаваў больш жорсткага пакарання. Віталя вызвалілі з ПУАТ да суда.

18 чэрвеня 2021 г. адбыўся суд, які прызначыў два гады і шэсць месяцаў зняволення ў калоніі агульнага тыпу.

10 верасня 2021 Віталь пакінуў Беларусь.

Храналогія судоў над Віталём:

Наваполацк: судзяць “арганізатараў” групавых дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак

У судзе горада Наваполацка 13 студзеня 2021 года працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У Наваполацку працягваецца суд над актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх падзей

Віктар Шаура быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сыну выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ, якое пазней было перакваліфікаванае на больш жорскі артыкул. У кватэры Шауры прайшоў ператрус.

Па два гады "хіміі". У Наваполацку вынеслі прысуды за жнівеньскія пратэсты

Суд горада Наваполацка 21 студзеня 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справы супраць Віктара Шаўра і Віталя Шыцікава па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак) за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. Суддзя Віталь Лапко асудзіў іх на два гады "хіміі" кожнага.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»