Віктар Пархімчык

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 8 красавіка 1982

Дата затрымання: 10 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 14 верасня 2022

Суддзя: Млечка Андрэй

Пракурор: Саковіч Аксана

Справы: Пратэсты Мінск

Віктар Віктаравіч Пархімчык асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства).

У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада 2020 г. у некалькі этапаў з хуліганскіх меркаванняў ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай частцы каля адміністрацыйнага будынку па вуліцы Якубоўскага, 20 у Мінску. Аднак мужчына не давёў задуманае да канца, бо супрацоўнікі Памежнага камітэта збіралі раскіданыя самарэзы з праезнай часткі да таго, як па ёй праязджаў аўтатранспарт, тым самым не дапускалі пашкоджання маёмасці грамадзянаў і арганізацый.

Сам Віктар Пархімчык быў затрыманы ў 10.30 раніцы 16 лістапада на месцы здзяйснення злачынства. Віну сваю ён прызнаў часткова. Сваі дзеянні патлумачыў тым, што ў той перыяд знаходзіўся ў цяжкім эмацыйным стане (цяжка хварэла і пасля памерла ягоная цёця) і за некалькі дзён да гэтага ён ехаў у бальніцу ў Бараўлянах, перад ім рэзка затармазіла машына і ледзь не здарылася ДТЗ, пасля гэтая машына павярнула і заехала ў вароты па адрасе вул. Якубоўскага, 20. 

29 красавіка 2022 суддзя Галіна Прыхожка змяніла Віктару рэжым адбывання пакарання на зняволенне: палітвязень правядзе ў калоніі агульнага рэжыму трошкі больш за чатыры месяцы. У траўні палітвязня перавялі з ПУАТ № 45 у брэсцкае СІЗА-7, а ў чэрвені этапавалі ў шклоўскую ПК № 17. Вядома, што па прыбыцці ў калонію адразу пасля каранціну Віктара змясцілі ў ШІЗА. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, пасылак і спатканняў.

Віктар цалкам адбыў тэрмін і 14 верасня 2022 г. выйшаў на волю.

Масавы пераслед палітзняволеных "хімікаў": што вядома цяпер

У ПУАТ № 45 супрацоўнікі сілавых структур у якасці сведкі па крымінальнай справе дапыталі палітвязня Лявона Халатрана. Цяпер ён без сувязі і магчымасці выйсці за межы ўстановы. На гэтай «хіміі» перастаў выходзіць на сувязь Віктар Пархімчык.

За раскіданыя самарэзы мужчыну пакаралі 2 гадамі "хіміі"

У судзе Фрунзенскага раёна 14 студзеня працягваецца разгляд справы ў адносінах да Віктара П., якога вінавацяць паводле ч. 1 арт. 14 “Замах на злачынства” і ч. 2 арт. 339 “Хуліганства” Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»