Віктар Лабко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 траўня 1986
Дата затрымання: 1 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 жніўня 2021
Дата вызвалення: 1 жніўня 2023
Суддзя: Клышпач Іна
Справы: Справа карагодаў
Віктар Антонавіч Лабко - фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 года асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў". Суддзя Іна Клышпач прызнала усіх вінаватымі і прызначыла пакаранне ад 1,5 гадоў "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Віктар Лабко атрымаў два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 1 жніўня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.
У пачатку жніўня 2023 г. палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з ПУАТ-49.
Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек