Віктар Кухарчук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 12 красавіка 1998

Дата затрымання: 8 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лаўранюк Таццяна

Пракурор: Кронда Ягор

Справы: Справа карагодаў

Віктар Віктаравіч Кухарчук — фігурант берасцейскай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года, утрымліваўся ў ІЧУ Іванава і Брэста па адміністрацыйных справах. 27 кастрычніка перавялі ў СІЗА. Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

У Віктара двое маленькіх дзяцей.

З 27 кастрычніка знаходзіцца ў СІЗА-7.

1 снежня 2021 у судзе Маскоўскага раёна Брэста распачаўся працэс над Віктарам і яшчэ дзесяццю фігурантамі "справы карагодаў". Іх судзіць Таццяна Лаўранюк.

17 снежня 2021 года ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Таццяна Лаўранюк абвясціла прысуды для ўжо 11-й групы фігурантаў "карагоднай" справы ў Брэсце. Віктару Кухарчуку яна прысудзіла 2,5 года "хатняй хіміі" (і залічыць тэрмін знаходжання пад вартай з 18 кастрычніка).

Абвясцілі прысуды для ўжо 11-й групы фігурантаў "карагоднай" справы ў Брэсце

17 снежня 2021 года ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Таццяна Лаўранюк абвясціла прысуды 12 абвінавачаным.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»