Віктар Карніенка

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 снежня 1974

Дата затрымання: 7 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Цяплова Ірына

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Віктар Антонавіч Карніенка абвінавачваўся ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

29 чэрвеня 2022 г. суддзя Ірына Цяплова вынесла прысуд па ягонай справе. Карніенку прызначана пакаранне ў выглядзе 3 гадоў і  6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

15 верасня 2022 г. яго ўнеслі ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Утрымліваўся ў магілёўскай Турме № 4. Актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.

За абразу прэзідэнта і распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі жыхара Чэрыкава

Магілёўскім абласным судом 29 чэрвеня ў закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Чэрыкава Віктара Карніенкі, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт.368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»