Віктар Дзіброў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 студзеня 1997
Дата затрымання: 5 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Зямцоў Ігар
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Віктар Пятровіч Дзіброў быў затрыманы на пачатку жніўня 2022 года за каментар, у якім ён абразіў Лукашэнку. За гэта была заведзена крымінальная справа паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
Вядома, што Віктар сірата.
У кастрычніку палітвязня перавялі з бабруйскага СІЗА-5 ў магілёўскую СТ № 4.
29 лістапада 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд ягонай справы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у выніку хлопца судзілі паводле арт. 361-4 КК за садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню. 2 снежня суддзя Ігар Зямцоў прызначыў Віктару два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 14 лютага 2023 г. у Вярхоўным судзе: прысуд палітвязню пакінулі без зменаў.
МУС 24 лютага 2023 г. уключыла Віктара Дзіброва ў "спіс экстрэмістаў".
У пачатку сакавіка 2023 г. Віктара этапавалі ў наваполацкую ПК № 1.
Вызвалены 4 верасня 2024 г. па памілаванні.
Палітвязню прысудзілі два з паловай гады калоніі за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”