Вераніка Жаркіна
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 лютага 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 жніўня 2024
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Вераніка Аляксееўна Жаркіна была асуджаная ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожнечы), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 11 красавіка 2024 года справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Салоўскі Сяргей. Вераніку асудзілі да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
5 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывала тэрмін у ПК № 4.
Выйшла на волю 15 жніўня 2024 г.