Васіль Шалькевіч

Дата нараджэння: 20 жніўня 1996

Дата затрымання: 4 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

Васіль Аляксандравіч Шалькевіч — жыхар Мінска, затрыманы 4 лістапада 2022 г. Нагодай для яго затрымання сталі фотаздымкі з паслявыбарчых акцый пратэсту, якія знаходзіліся на адкрытай старонцы хлопца ў Instagram.

Разгляд справы адбыўся 23 лютага 2023 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Максім Трусевіч прызначыў Васілю два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»