Васіль Палякоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 сакавіка 1969
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 10 сакавіка 2024
Васіль Паўлавіч Палякоў — актывіст з Гомеля. Ён адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў лістападзе 2023 года і зноў быў затрыманы 23 студзеня 2024 года.
Пасля гэтага ён быў тройчы асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту запар па частцы 1 артыкула 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка ў мэтах распаўсюджванне такой інфармацыі) і знаходзіцца ў зняволенні ў ізалятары часовага ўтрымання.
Выйшаў на волю з гомельскага ІЧУ 10 сакавіка 2024 г.