Васіль Логвінаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 8 лютага 1984

Дата затрымання: 14 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 3 траўня 2023

Суддзя: Карсюк Дзмітрый, Шчэрба Юліана

Пракурор: Цвяткоў Арцём

Справы: Пратэсты Мінск

Палітзняволены Васіль Логвінаў з сынам

Васіль Аляксеевіч Логвінаў - жыхар Мінска, затрыманы па справе аб нанясенні сёмага траўня на трансфарматарнай будцы на "Плошчы пераменаў" мурала з выявай дыджэяў.

Васіля, а таксама дзвюх жанчын затрымалі 14 траўня 2021 года. Першапачаткова іх вінавацілі па артыкуле 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Дзяўчын пазней вызвалілі, а Васіля пакінулі пад вартай. У яго кватэры двойчы праходзілі вобшукі, пад час якіх былі выняты кампутар і шэсць бел-чырвона-белых сцягоў.

Канчаткова яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (Злоснае хуліганства). Таксама Васіль праходзіць падазраваным па справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

23 жніўня 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынеслі прысуды па крымінальнай справы за аднаўленне графіці з "дыджэямі пераменаў" у знакамітым двары "Плошчы пераменаў". Аднаўленне графіці на трансфарматарнай будцы кваліфікавалі як злоснае хуліганства групай асобаў (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса). 37-гадовага палітвязня Васіля Логвінава асудзілі да двух гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда пасля трох месяцаў утрымання пад вартай. 29-гадовую Дзіяну Каранкевіч, якая знаходзілася ўвесь гэты час пад хатнім арыштам, асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі". На судзе абвінавачаныя прызналі, што малявалі графіці, але лічаць, што за іх дзеянні можа быць толькі адміністрацыйная адказнасць. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Арцём Цвяткоў.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 18 кастрычніка 2024 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Юліана Шчэрба.

"Гэты малюнак хацеў сын". Дваіх суседзяў з "Плошчы пераменаў" судзяць за аднаўленне графіці з "дыджэямі пераменаў"

*У матэрыяле выкарыстаны фотаздымкі жыхара "Плошчы Пераменаў" і фатографа Яўгена Атцецкага, які здымаў на працягу года жыццё ў знакамітым пратэстным двары.

 

"Гэта проста малюнак, які падабаўся нашым дзецям". Вынеслі прысуды за аднаўленне графіці на "Плошчы пераменаў"

"Вясна" распавядае ўсё, што вядома па справе.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»