Васіль Камкар
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 жніўня 1995
Дата затрымання: 24 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Осіпчык Анастасія
Справы: Пратэсты Мінск
26-гадовага Васіля Уладзіміравіча Камкара прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 1 ст. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Судовае пасяджэнне вяла суддзя Асіпчук. Бок «Мінсктранса», які пацярпеў праз дзеянні абвінавачанага, прадстаўляла юрысконсульт Анастасія Кузняцова.
Вядома, што з 24 жніўня 2021 г. да суда Камкар знаходзіўся пад вартай.
25 лістапада 2021 года суд Заводскага раёна Мінска прызнаў Васіля Камкара вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгаварыў падсуднага да трох гадоў «хіміі». Таксама суд пастанавіў залічыць у тэрмін адбыцця пакарання ўтрыманне Камкара ў ІЧУ «Мінгарвыканкама» з 24 жніўня па 1 верасня і з 1 верасня па 24 лістапада 2021 года з разліку «1 дзень утрымання пад вартай роўны двум дням абмежавання волі». Грамадзянскі пазоў «Мінсктранса» аб кампенсацыі шкоды суд пастанавіў прызнаць і перадаць пытанне на разгляд у парадку грамадзянскага вытворчасці. Маёмасць і грашовыя сродкі асуджанага суд пакінуў пад арыштам. Меру ўтрымання змяніў на падпіску аб нявыездзе. Васіля Камкара вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9.
Па падліках мусіў выйсці на волю ў жніўні 2024 г.
«Крычаў «Жыве Беларусь» і стаяў у «счэпцы». За ўдзел у акцыі пратэсту чарговага мінчука асудзілі да трох гадоў «хіміі»