Васіль Цяленчанка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 15 жніўня 1997

Дата затрымання: 8 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Кацэр Сяргей, Трусевіч Максім

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Справы: Пратэсты Мінск

Васіль Сяргеевіч Цяленчанка быў затрыманы 8 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Да суда быў змешчаны ў СІЗА-1.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 красавіка 2022 года вынес прысуд па крымінальнай справе Васіля Цяленчанкі. Абвінавачанне запрасіла для хлопца тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Суддзя Сяргей Кацэр вынес менавіта такое пакаранне. Васіль быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў ПУАТ.

Цяпер Васіль знаходзіцца за межамі Беларусі.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 18 снежня 2024 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Максім Трусевіч.

Як былыя палітвязні пасля вызвалення бароняць правы зняволеных

"Вясна" пагутарыла з былымі палітвязнямі пра цяперашняе месца правоў чалавека ў іх жыцці, а таксама распытала, з якімі парушэннямі правоў яны сутыкаліся ў няволі больш за ўсё, чаму вырашылі прыйсці ў праваабарончую сферу, як досвед зняволення дапамагае ў працы, і ці адчуваюць палітвязні крызіс правоў чалавека.

Мінчуку прысудзілі тры гады "хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту

“Быў час падумаць, каб выправіць свае памылкі. Гэта самы цяжкі этап у маім жыцці. Я супрацоўнічаў са следствам і таму прашу суд дазволіць мне вярнуцца да нармальнага жыцця і прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем мяне волі”, — прасіў палітвязень на судзе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»