Валянціна Жукоўская

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 25 лютага 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Клышпач Іна, Шурын Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў

Валянціна Жукоўская

Валянціна Уладзіміраўна Жукоўская была асуджаная ў траўні 2021 г. у судзе Маскоўскага раёна Брэста па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Іна Клышпач  прызначыла ёй  пакаранне ў 1,5 года "хатняй хіміі"

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У красавіку 2024 г. стала вядома, што Валянціну зноў затрымалі і збіраюцца судзіць за ўдзел у паслявыбарнай акцыі пратэсту. 

Утрымліваецца ў СІЗА № 7

30 ліпеня 2024 г. над ёй пачнецца суд у судзе Ленінскага раёна г. Брэста паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

5 жніўня 2024 года Валянціне Жукоўскай прысудзілі адзін год і пяць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

8 кастрычніка 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Валянціны ў Брэсцкім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі Андрэй Сіз.

Адбывае тэрмін у ПК № 4. 

Яшчэ восем жыхароў Брэста асудзілі да калоніі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту

У судзе Ленінскага раёна Брэста пятага жніўня 2024 года абвясцілі прысуд суд яшчэ васьмі мясцовым жыхарам — Івану Амрэйчыку, Васілю Ніпарку, Аляксею Самайлюку, Анатолю Закурку, Ігару Сарокіну, Сяргею Дземідзюку, Мікіту Яхімовічу і Валянціне Жукоўскай.

Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 года асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»