Валерыя Чарнаморцава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 6 лістапада 1978
Дата затрымання: 18 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емяльянчанка Вольга
Групы: Актывісты, Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Валерыя Віктараўна Чарнаморцава — грамадская дзяячка, даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГу, экскурсаводка.
Была затрымана 18 кастрычніка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА-1 паводле крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
У судзе Савецкага раёна Мінска 16 студзеня 2023 г. адбыўся разгляд справы палітзняволенай. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Валерыі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Валерыя пакінула Беларусь.
21 ліпеня 2023 г. МУС унесла палітвязынку ў "спіс экстрэмістаў".
Валерыя Чарнаморцава: "Заехала на "Валадарку" ў "Ноч расстраляных паэтаў"
Даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыю Чарнаморцаву асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах 2020 года
"У новага пакалення беларусаў складана будзе адабраць унутраную незалежнасць"