Валерыя Баяровіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 20 чэрвеня 1995
Дата затрымання: 14 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Інчына Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Валерыя Уладзіміраўна Баяровіч была затрымана разам з мужам Дзмітрыем Баяровічам 14 сакавіка 2023 года. На іх заведзена крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Змешчана ў Следчую турму № 8.
У ліпені 2023 г. стала вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў СІЗА № 1.
Разгляд справы пачаўся 19 ліпеня 2023 г. 20 ліпеня 2023 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска Юлія Інчына асудзіла палітзняволеную на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Валерыю вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
11 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вынесены прысуд пісьменніку і фотажурналісту Зміцеру Баяровічу і ягонай жонцы Валерыі
Напачатку Баяровічы былі змешчаныя ў следчую турму № 8, затым пераведзеныя ў СІЗА №1 на "Валадарку".